На тэрыторыі выставачнага комплексу Пекінскага міжнароднага кірмашу садова-паркавага мастацтва спаборнічалі ў прыгажосці і незвычайнасці сваіх твораў звыш 300 майстроў вырабу паветраных змеяў з 13 краін і рэгіёнаў свету, іх майстэрства прывяло гледачоў у захапленне.
Падчас маляўнічай цырымоніі адкрыцця Пекінскага міжнароднага фестывалю паветраных змеяў 2015 майстры з Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі, Японіі, Канады, Кітая і іншых краін і тэрыторый прадэманстравалі свае вырабы.
Дэвіз сёлетняга фестывалю - "Няхай ляцяць мары і дапамогуць выйграць заяўку на правядзенне Алімпіяды".