У Кітаі апублікаваны спіс збеглых злачынцаў, абвешчаных у міжнародны вышук
  2015-04-23 11:36:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цэнтральнае бюро Інтэрпола ў Кітаі на днях апублікавала спіс са 100 чалавек, якія аб'яўлены ў міжнародны вышук па падазрэнні ў здзяйсненні эканамічных злачынстваў.

У спіс трапілі дзяржаўныя служачыя і фігуранты буйных карупцыйных спраў. На іх сабрана дастаткова матэрыялаў аб дачыненні да незаконнай дзейнасці. Гэтыя парушальнікі ўжо абвешчаны ў міжнародны вышук чырвоным цыркулярам Інтэрпола, адзначаецца ў заяве, распаўсюджанай у сераду Цэнтральнай камісіяй КПК па праверцы дысцыпліны.

Да спісу, апублікаванаму на вэб-сайце камісіі /www.ccdi.gov.cn/, прыкладзены фота, нумары пасведчанняў асобы і віз падазраваных, пазначаны магчымыя месцы знаходжання, а таксама злачынствы, у здзяйсненні якіх яны падазраюцца.

"Праз Інтэрпол і іншыя каналы Кітай прапанаваў праваахоўным органам адпаведных краінаў нарасціць супрацоўніцтва і дапамагчы прыцягнуць злачынцаў да прававой адказнасці", - гаворыцца ў заяве.

Аперацыя з'яўляецца часткай нацыянальнай кампаніі па барацьбе з карупцыяй пад кодавай назвай "Нябесная сетка" /"Цяньван"/. Кампанія нацэлена на рэпатрыяцыю кітайцаў, якія падазраюцца ў здзяйсненні службовых або эканамічных злачынстваў. "Нябесная сетка" аб'ядноўвае намаганні ўрада, КПК, Цэнтрабанка і дыпламатычных службаў.

"Дзякуючы каласальным намаганням "нябесная сетка" пашыраецца. Мы будзем актывізаваць супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі іншых краін і плануем мабілізаваць усе рэсурсы для таго, каб людзі, якія збеглі, сталі прадметам усеагульнага асуджэння і панеслі законнае пакаранне", - адзначаецца ў заяве. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040