Сычуаньская кухня
  2010-04-07 09:56:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Знаходзячыся ў Сычуані, натуральна, трэба пакаштаваць стравы знакамітай сычуаньскай кухні. Без гэтага ўяўленне пра тамтэйшую культуру было б няпоўным. За доўгую гісторыю адна з чатырох галоўных кулінарных школ Кітая прайшла шлях ад простага да складанага, ад смакавай непатрабавальнасці да найбагацейшай гастранамічнай гамы. Нездарма кажуць, што прадукты ў Кітаі, а водар у Сычуані. Сычуаньская кухня пакінула важны след у сусветнай навуцы пра смачную і здаровую ежу. Рэстараны, дзе падаюць стравы па-сычуаньску, можна сустрэць ва ўсіх кутках свету. Гурманы розных краін і народаў, розных слаёў грамадства ахвотна аддаюць даніну павагі гэтым далікатэсам.

Усе вядомыя кухні Кітая ўзніклі дзякуючы таму, што ў пэўных рэгіёнах краіны з'яўляліся эканамічныя і культурныя перадумовы для гэтага пры наяўнасці спецыфічных прыродных рэсурсаў.

У Сычуані вельмі цёпла, прырода быццам не заўважае змены часоў года. Адсюль – неапісальальная разнастайнасць агародніны і садавіны. Рынкі заўжды заваленыя свежым мясам, птушкай, рыбай, крэветкамі.

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040