Сычуаньская кухня
  2010-04-07 09:56:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Галоўная ж адрозная рыса сычуаньскай кухні – яе вастрыня . Перцам запраўляецца амаль усё, і гэта не толькі надае стравам спецыфічны смак, не толькі паляпшае харчовыя якасці прадукта, але і карысна для здароўя. Прынамсі, для здароўя сычуаньцаў. Клімат у гэтым рэгіёне – дажджлівы і вільготны, а перац, як там лічаць, дапамагае выводзіць лішкі вільгаці з арганізма. Сычуаньцы прызвычаіліся да перца з незапамятных часоў і пераўзышлі ў гэтай любові ўсіх сваіх суграмадзян. Вырошчваюць гэту культуру тут на кожным кроку, прычым не адзін, а 20-30 сартоў. У кожнай хаце заўжды пад рукой вострыя прыправы з соі і перца.

Агульная цяга да пярчоных страў парадзіла розныя накірункі сычуаньскай кухні са сваімі гастранамічнымі адценнямі. Тут усё залежыць ад таго, з чым повар спалучае перац – у выніку атрымліваюцца розныя прыправы – з кіслінкай, саланаватыяі г.д. Акрамя таго, перац абавязкова выкарыстоўваецца, калі хочуць надаць кулінарнаму вырабу той або іншы водар: «таўчонага часнаку», "сухой мандарынавай коркі", "рыбны", "хатні", "своеасаблівы". Мясцовы народны ўрад прымае меры, каб захаваць самыя вядомыя рэстараны, папулярызаваць вопыт лепшых кулінараў. Дзякуючы турыстам, слава пра сычуаньскую кухню разляцелася па ўсіх пяці кантынентах. Уплыў гэтай школы можна заўважыць ў рэцэптурных даведніках іншых краін. А зараз мы пазнаёмім вас з рэцэптам адной са страў сычуаньскай кухні, якая карыстаецца папулярнасцю у расіян, што наведваюць Кітай.

Такім чынам, рэцэпт сычуаньскай стравы "Юйсян жоусы", што ў даслоўным перакладзе азначае: "Свініна саломкай з водарам рыбы".

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040