Сычуаньская кухня
  2010-04-07 09:56:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Для прыгатавання гэтай стравы патрабуецца: 150 г свініны (пажадана поснай), 50 г алею, 100 г соі, 15 г воцату, 10 г цукру, 15 г крухмалу, 20 г гарэлкі, 10 г цыбулі-парэя, 10 г імбіру, 5 г часнаку, 20 г чырвонага перцу, соль - па смаку.

Свініну нарэжце саломкай, складзіце ў асобны посуд, запраўце соллю, сояй, гарэлкай, часткай распушчанага ў вадзе крухмалу, усё добра перамяшайце. У іншым посудзе прыгатуйцу соус з сумясі соі, воцату, цукру, крухмалу, што застаўся, гарэлкі і папярэдне здробленай цыбулі, імбіру, часнаку, змешанага з вадой (3-4 сталовыя лыжкі). Пасля таго, як гэта перамяшаеце, соус прыгатаваны. Асобна нарэжце чырвоны перац. Гэтым заканчваецца падрыхтоўчая работа.

Цяпер трэба добра разагрэць патэльню с алеем, выкласці на яе мяса і, хутка памешваючы, пасмажыць да моманту, пакуль яно не пабялее. Дадайце чырвоны перац, яшчэ крыху пасмажце, пасля чаго трэба выліць прыгатаваны соус і яшчэ раз перамяшаць. Страва – прыгатавана, можна прыступаць да трапезы.

Асаблівасць гэтай стравы – яе крыху салодкі і востры смак.


1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040