У меню налічваецца больш за тысячу страў. Знакаміты шэф-повар Фань Цзюнькан, да прыкладу, трымае ў галаве многія сотні кулінарных рэцэптаў.
Звычайны доўфу (соевы тварог) у руках майстра можа ператварыцца ў такія далікатэсы, як «Доўфу рабой жонкі», «Доўфу белай вады», «Доўфу кішэнькай», «Доўфу з трыма свежасцямі», «Доуфу з васьмю каштоўнасцямі» і г. д.
Увогуле, соевы тварог – не прыярытэт для сычуаньскіх кухараў. У Кітаі яго ўжываюць ледзьве не паўсюль. Але вось «Доўфу рабой жонкі» вы больш нідзе не пакаштуеце. Гэта свайго роду «візітная картка» сычуаньскай кухні. А гісторыя гэтай стравы з дзіўнай назвай наступная.