Чжаа Мэнфу, скрутак "Ягня і каза"
  2013-07-02 15:19:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 

Цэнтральная частка скрутка

Цэнтральная частка скрутка раней была асобнай карцінай. Малюнак авечкі і казы тушшу на паперы, з дзвюма пячаткамі і тлумачэннем аўтара. На гэтым аркушы – 10 поўных пячатак калекцыянераў і пяць пячатак з адбітка напалову. Надпіс імператара Цяньлуна з дзвюма асабістымі пячаткамі, восем яго пячатак як калекцыянера. Усяго – 34 пячаткі.

Злева ад авечкі – аўтарскі надпіс – чатыры калонкі іерогліфаў напаўкурсівам.

余嘗畫馬,未嘗畫羊,因仲信求畫,余故戲為寫生,雖不能逼近古人,頗於氣韻有得。子昂

Чжаа Мэнфу тут піша: "Я маляваў коней, але ніколі – авечак. Таму калі Цзунсін (невядома хто гэта) папрасіў намаляваць карціну, я пагадзіўся. І хаця я цалкам не маю магчымасці перадаць дух старажытнасці, у мяне ёсць мэта і здольнасць перадаць дух жывёл". Чацвёртая калонка – подпіс 子昂 і дзве аўтарскія пячаткі. Іншы надпіс – справа ўнізе, там, дзе праходзіць шво паміж двума аркушамі паперы – усяго адзін старажытны іерогліф門 (дзверы, брама). Аказваецца, калекцыянер старадаўняга жывапісу і выкладчык каліграфіі Сян Юаньбянь (1525-1590) распрацаваў сваю методыку, згодна з якой ён ставіў нейкі пэўны іерогліф і пячатку побач, і гэты іерогліф у адпаведнасці з яго сістэмай павінен указваць таму, хто займаўся каліграфіяй, на асаблівы стыль карціны, што служыла пэўным паказальнікам для студэнтаў і каліграфаў. У яго "калекцыі" розных такіх знакаў-указальнікаў іерогліф門 (мэнь) быў пад нумарам 626.

Наступны надпіс на цэнтральнай частцы скрутка выкананы імператарам Цяньлунам, тут жа прысутнічае і яго пячатка. Гэта паэма-парафраз, прысвечаная карціне – 9 калонак напаўкурсівам.

子昂常画马, 仲信却求羊. 三百群辞富, 一双性具良. 通灵无不妙, 拔萃有谁方. 跪乳畜中独, 伊人寓意长. 甲辰新正月, 御题.

Сэнс прыблізна наступны: "Цзыан часта маляваў коней... Чжунсінь папрасіў намаляваць адну авечку... ён бы згалеў, каб яму намалявалі статак з трохсот жывёл... Ён адлюстраваў характар гэтай адной пары з вялікім мастацтвам... Фенаменальна і наогул цудоўна... Хто можа параўнацца з такім адметным талентам... Непаўторная сярод свойскіх жывёл каза і маленькае ягня, якое смокча яе малако, намякаюць на сыноўнюю пачцівасць...". Подпіс імператара, дата і дзве яго пячаткі.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040