Левая частка скрутка
Левая частка скрутка датуецца 1384-м годам, гэта значыць, яна была прыклеена пасля смерці мастака. Дзевяць калонак іерогліфаў напісаны Лянцы з Ву (Сучжоу), па мянушцы Дрывасек драконавай брамы.
余嘗讀杜工部《畫馬讚》云:「良工惆悵,落筆雄才」,未嘗不歎世之畫者難其人也。晉唐而下,姑未暇論,至如近代趙文敏公書畫,俱造神妙。今觀此圖,後復題曰,「雖不能逼近古人,氣韻有得」,非公誇言,真妙品也。好事者其慎保諸。吳龍門山樵良琦,寓玉峰遠綠軒題,時為洪武十有七年秋七月十九日也。
Ён піша 6 жніўня 1384 года, што дарэмна марнаваць час на абмеркаванне мастакоў эпох Цзін і Тан, што нават лепшыя майстры адчуваюць сябе прыгнечана і няўцешна, бо такога майстра пэндзля як Чжаа Мэнфу ўжо не знайсці. Кожная яго работа – чароўная. Прыгадваецца таксама надпіс, зроблены аўтарам. Лянцзы піша, што ён з гэтым цалкам згодны. У канцы Лянцзы дадае, што тыя, хто адчувае ўдзячнасць за такія творы мастацтва, павінны праяўляць асаблівую асцярожнасць, каб захаваць гэтыя карціны для будучых пакаленняў.
Невядомы мастак. Партрэт Чжаа Мэнфу. Копія XIX ст., Музей "Метраполітэн", Нью-Ёрк
(Р.Мышкоўскі, паводле інтэрнэт-выданняў)