Музей пад адкрытым небам народнасці мяа ў вёсцы Ландэ
  2013-10-28 17:08:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Ландэ няма гасцініц, сувенірных магазінаў і асаблівых адметных мясцін. Сама вёска – гэта ўжо адметная мясціна. Вось ужо 600 гадоў на гэтым кавалку зямлі ля падножжа гары жывуць прадстаўнікі народнасці мяа. Цывілізацыя амаль не паўплывала на вёску, а наведвальнікі сваёй залішняй увагай не ператварылі яе ў чарговы атракцыён для турыстаў. Тут захаваўся традыцыйны лад жыцця адной з найбольш каларытных нацменшасцяў Кітая. Пры гэтым самымі цікавымі могуць стаць не традыцыйныя песні і танцы мясцовых дзяўчат, а паўсядзённае жыццё тамтэйшых жыхароў. Паколькі турыстычнай інфраструктуры ў Ландэ няма, наведвальнікі тут натоўпамі не ходзяць, а забягаюць на пару гадзін агледзецца, зрабіць некалькі фатаграфій і адправіцца далей па маршруце.

Вёска Ландэ знаходзіцца ў правінцыі Гуйчжоу, на паўднёвым захадзе Кітая. Дабірацца туды зручней за ўсё з мястэчка Кайлі, што за 29 кіламетраў ад Ландэ. Паездка на рэйсавым аўтобусе будзе каштаваць 9 юаняў (1 долар = 6,01 юаня), на таксі ў абодва бакі – 100 юаняў.

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040