Музей пад адкрытым небам народнасці мяа ў вёсцы Ландэ
  2013-10-28 17:08:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першыя мяа ў гэтых мясцінах атабарыліся на грэбні гары – так было больш бяспечна. Затым людзі пачаліць будаваць свае жытлы ніжэй, хаця калі-нікалі і ўцякалі ў горы, убачыўшы адбіткі ад скуранога абутку на зямлі. У той час мясцовае насельніцтва хадзіла басанож або ў саламяных сандалях, а скураны абутак насілі ваенныя або разбойнікі. Урэшце, вёска "спусцілася" да падножжа гары, але і да гэтага часу яна падзелена на верхнюю і ніжнюю часткі.

Архітэктура Ландэ цалкам вытрымана ў традыцыйным стылі. У вёсцы каля 100 дамоў, большасць з іх – так званыя "дзяацзяалоў" (吊脚楼), што літаральна перакладаецца як "дом на звісаючых нагах" (г. зн. на высокіх палях). Пабудаваныя з дрэва без адзінага цвіка. Дах пакрываюць дахоўкай або саломай. У такіх дамах звычайна 2-4 паверхі. Пад жылымі памяшканнямі трымаюць свойскую жывёлу, на апошнім паверсе захоўваюць прадукты, а жылыя памяшканні – пасярэдзіне. Будаўніцтва лічыцца вельмі важнай падзеяй, і ў мяа нават ёсць прымаўка: «Пабудаваць добры дом настолькі ж складана, як і знайсці добрую жонку».

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040