Традыцыйнае адзенне, упрагажэнні, некаторыя прадметы быту жыхары Ландэ робяць уручную. Шыць і вышываць дзяўчат вучаць з дзяцінства. Прыток турыстаў у вёску ў апошнія гады даў штуршок развіццю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Продаж падобных вырабаў турыстам – нядрэнная крыніца дадатковага заробку. Найбольш умелыя майстрыхі за год зарабляюць 5-6 тысяч юаняў (каля тысячы долараў).
Калі турыстычную галіну ў вёсцы толькі пачалі асвойваць, то земляробства – традыцыйны занятак мясцовых жыхароў. У асноўным тут вырошчваюць заліўны рыс і кукурузу. Паводле адной з навуковых тэорый, мяа аднымі з першых у Кітаі пачалі вырошчваць рыс. Доказам служыць тое, што многія сельскагаспадарчыя, "рысавыя", тэрміны ў сучаснай кітайскай мове запазычаны з мовы народнасці мяа.