Кіраўнік урада КНР заклікаў грунтоўна рэфармаваць гаспадарчую сістэму краіны
  2014-02-19 14:04:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у аўторак заклікаў правесці грунтоўныя рэформы гаспадарчай сістэмы краіны, чым надаць новы імпульс сацыяльна -эканамічнай сферы і забяспечыць развіццё гэтай галіне.

Учора на сімпозіуме па ўсебаковым паглыбленні рэформаў, у якім прынялі ўдзел вядучыя службовыя асобы з раёнаў правінцыйнага ўзроўню і кіраўнікі міністэрскага звяна, Лі Кэцян пацвердзіў важнасць забеспячэння ўстойлівага і здаровага росту эканомікі з дапамогай рэформаў.

Кіраўнік урада КНР прызнаў, што пераўтварэнні сутыкаюцца з пэўнымі цяжкасцямі. У сувязі з гэтым прэм'ер Дзяржсавета прапанаваў запусціць рэформы ў некаторых раёнах у эксперыментальным парадку, а потым ужо пашыраць іх да маштабаў усёй краіны.

Лі Кэцян адзначыў , што перабудова гаспадарчай сістэмы павінна ісці на карысць народу .

Ён падрабязна выклаў галоўныя задачы рэформаў у такіх сферах , як афармленні адміністрацыйных фармальнасцяў, фінансава-падатковай сістэме, фінансавым рынку і г.д.

Лі Кэцян таксама падкрэсліў важнасць правільна наладзіць адносіны ўрада і рынку, бо гэта дазволіць стварыць умовы для справядлівай рынкавай канкурэнцыі.

Эканоміка Кітая ў 2013 годзе вырасла на 7,7 працэнта, тады як урад прагназаваў толькі 7,5- працэнтны рост. План эканамічнага росту на 2014 год будзе абвешчаны ў сакавіку. Аднак аналітыкі разлічваюць, што гэты паказчык складзе 7,5 працэнта, бо пры такім раскладзе застанецца прастора для рэформаў. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040