Сі Цзіньпін здзейсніў прыпынак у Грэцыі на шляху ў Лацінскую Амерыку
  2014-07-14 09:53:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер-міністр Грэцыі Антоніс Самарас спецыяльна прыляцеў з Афін, каб прывітаць старшыню КНР у аэрапорце "Дыягорас".

Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай і Грэцыя з'яўляюцца старажытнымі цывілізацыямі, іх традыцыйная дружба мае доўгую гісторыю, паміж народамі дзвюх краін заўсёды існуе паразуменне і падтрымка. Спецыяльны прыём прэм'ер-міністра ў поўнай меры адлюстроўвае сяброўства паміж кітайскім і грэчаскім народамі і значную ўвагу, нададзеную грэчаскім бокам адносінам паміж краінамі. Па меры паляпшэння эканамічнага становішча Грэцыі кітайскі бок гатовы працягваць прадастаўляць ёй пасільную дапамогу, умацоўваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж бакамі і пастаянна прасоўваць ўсебаковае стратэгічнае партнёрства.

А. Самарас цёпла прывітаў Сі Цзіньпіна на тэрыторыі Грэцыі і адзначыў, што Кітай і Грэцыя з'яўляюцца добрымі сябрамі і партнёрамі, урад і народ Грэцыі з радасцю вітаюць старшыню КНР і жадаюць яму паспяховага візіту па лацінаамерыканскіх краінах.

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040