Дзіўна, але ў краінах, дзе гэты фрукт шырока распаўсюджаны, яго ядуць практычна на ўсіх стадыях развіцця. Так, напрыклад, у той жа Індыі вельмі папулярная страва з няспелага манга, кавалачкі якога марынуюць у алеі, солі і спецыях. Праўда, карысць ад такой кулінарнай "вынаходкі" вельмі сумніўная, бо страва занадта масляністая, кіслая і вострая. І таму яе ні ў якім разе не варта есці тым, хто пакутуе на артрыт, рэўматызм, сінусіт і гастрыт з павышанай кіслотнасцю.