Манга (Трапічныя фрукты ў лячэбным харчаванні)
  2013-07-25 17:38:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Трапічны фрукт манга – гэта не толькі дэлікатэс, улюбёны ласунак кітайцаў і гасцей краіны, але і прадукт харчавання, які валодае цэлым шэрагам лячэбных уласцівасцяў. Ён утрымлівае ўнікальныя ферменты, якія стымулююць утварэнне калагену і эластану, што, у сваю чаргу, павышае пругкасць скуры і перашкаджае ранняму з'яўленню мімічных маршчын; утрымлівае велізарную колькасць мінеральных рэчываў і вітамінаў, якія добра ўплываюць на арганізм, напрыклад: вітаміны В1, В2 і В3 – 4%, пантатэнавую кіслату (В5) – 3%, B6 – 10%, B9 – 4%, вітамін C – 46%, кальцый – 1%, жалеза – 1%, магній – 2%, фосфар – 2%, калій – 3% і інш.; змяшчаецца супрацьвіруснае рэчыва – мангіферын, які лечыць герпес; добра ўплывае на кішэчнік, нармалізуе яго работу, спрыяе пахуданню; спрыяльна ўплывае на зрок, умацоўвае імунітэт, прадухіляе прастудныя захворванні. Але тут варта памятаць, што пераяданне манга таксама можа выклікаць і шэраг негатыўных наступстваў, такіх як алергія і расстройства страўніка (гэта тычыцца ўжывання няспелай садавіны).

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040