Манга (Трапічныя фрукты ў лячэбным харчаванні)
  2013-07-25 17:38:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лупеол, які ўтрымліваецца ў манга, вінаградзе і клубніцах, прыгнятае рост ракавых клетак і перашкаджае развіццю метастазаў раку галавы і шыі, паказала даследаванне сянганскіх вучоных. Паводле іх даных, супрацьпухлінная актыўнасць лупеола значна вышэйшая, чым прэпаратаў, якія прымяняюцца ў нашы дні для хіміятэрапіі. Вучоныя з Сянганскага ўніверсітэта праводзілі свае эксперыменты на мышах, якія пакутуюць на рак галавы і шыі. Адну групу лячылі лупеолам, іншую – супрацьпухлінным прэпаратам цісплатынам. Пасля лячэння лупеолам пухліны ў мышэй зменшыліся ў памеры і амаль пересталі даваць метастазы ў лімфавузлы. Станоўчы эфект ад яго надыходзіў больш хутка, чым пры выкарыстанні цісплатына. Пры гэтым прымяненне лупеола, у адрозненне ад традыцыйных прэпаратаў, не выклікала зніжэння масы цела і практычна не мела пабочных эфектаў.

Абавязкова пакаштуйце гэты трапічны фрукт! Магчыма, ён не з першага разу вам спадабаецца, але, рассмакаваўшы, вы станеце сапраўдным прыхільнікам манга.

(Р.Мышкоўскі, паводле інтэрнэт-выданняў)


1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040