Мангавыя суквецці
Вечназялёнае мангавае дрэва з пладамі
Манга расце на вечназялёных дрэвах, вышыня якіх можа дасягаць 45 метраў. Напрыклад, у кітайскім Гуанчжоу мангавыя дрэвы – упрыгажэнне горада: цэнтральныя вуліцы і набярэжныя шчодрыя на мангавыя прысады. Падчас саспявання пладоў горад набывае надзвычай чароўны каларыт. Садавіну з такіх дрэў, як правіла, не збіраюць, бо гэта не вельмі экалагічна.