Марожанае, якое не растае
Прыкладна год таму ў Кітаі з'явілася марожанае, якое не растае. Весткі пра такое марожанае вельмі хутка распаўсюдзіліся за межы краіны. Безумоўна, такога марожанага быць не можа. На самой справе гэта ласунак, так бы мовіць, з "сакрэтам" – звычайны пламбір з бананавым смакам (на фота вышэй) пакрыты тоўстым слоем жалатыну, які і не дае марожанаму раставаць.
Дарэчы, марожанае ў брыкетах, да якога прывык увесь цывілізаваны свет, з'явілася ў Кітаі не так даўно, недзе ў першай палове XX стагоддзя. Спробы рабіць такое марожанае прадпрымаліся і раней, але яны засталіся толькі на ўзроўні эксперыментаў.