Ну хто можа адмовіцца ад смачнага марожанага, калі стаіць такая гарачыня?
З пункту гледжання кітайскай медыцыны, у марожанага, як і ў лёду – халодная прырода. Таму летам, калі вельмі спякотна, гарачыня і холад уступаюць у канфрантацыю. Празмернае спажыванне марожанага, як і халоднай вады, можа прывесці да сур'ёзных захворванняў – пра гэта згадваецца яшчэ ў старых трактатах. Асабліва небяспечнымі ў перыяд летняй спёкі марожанае і вада лічацца для жаночага арганізма.