Смажанае марожанае
Смажанае марожанае – ці чулі вы хоць аднойчы пра больш незвычайную страву? А я не толькі чуў, але і каштаваў! А гатуецца гэта страва вельмі проста: марожанае з маразільнай камеры рэжацца на пласты таўшчынёй 3 сантыметры, паслядоўна, але вельмі хутка, пласты паніруюцца ў какосавай стружцы, яйках і паніровачных сухарах і зноў адпраўляюцца ў маразілку. Праз паўгадзіны мы апускаем замерзлыя порцыі ў фрыцюр і вельмі хутка абсмажваем, па 20 секунд на кожны бок. Дэсерт атрымліваецца зверху цёплым, а ўнутры – халодным. Такі кантраст цёплага і халоднага спадабаецца кожнаму гурману, а асабліва дзецям.
Я кажуць кітайцы, 慢慢吃! Ешце павольна! - Р -