Незвычайныя шпількі
  2013-12-19 17:16:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Абрад першай прычоскі для дзяўчат адбываўся па дасягненні імі 15-гадовага ўзросту. Прычым, як толькі дзяўчыну ўпрыгожвалі шпількай, яе можна было аддаваць замуж. Калі такі жаніх ужо быў, то абрад паўналецця плаўна перацякаў у вясельную цырымонію, а шпілька давалася дзяўчыне як падарунак на заручыны.

Калі выдаць дачку замуж у пятнаццаць не ўдавалася, то сям'я мела ў запасе яшчэ пяць гадоў да 20-годдзя дзяўчыны; такое становішча замацавана ў знакамітым трактаце "Ліцзі" ("礼记"). Назва помніка канфуцыянскай думкі перакладаецца па-рознаму: "Запіскі аб правілах прыстойнасці", "Кніга рытуалаў", "Кніга пастаноў", "Кніга абрадаў", "Трактат аб правілах паводзін", "Запіскі аб нормах паводзін", "Кніга этыкету"... Трактат "Ліцзі" складзены яшчэ ў 4-м стагоддзі да нашай эры вучнямі Канфуцыя і тычыцца ўсіх бакоў жыцця ў дзяржаве і сям'і.

Для юных арыстакратак быў яшчэ адзін варыянт: стаць адной з мэйжэнь (美人, фрэйліна). Калі дзяўчына трапляла ў палац, на яе ўскладаліся вялікія спадзяванні: як максімум, яна павінна спакусіць імператара, стаць яго каханай чжуаньчун (专宠, наложніца, фаварытка), нарадзіць наследніка і дамагчыся калі не звання жонкі імператара, то хаця б тытула маці прынца, і... інтрыгаваць, інтрыгаваць, інтрыгаваць. Менавіта гэтым і займаюцца гераіні кітайскіх гістарычных фільмаў і серыялаў.

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040