Незвычайныя шпількі
  2013-12-19 17:16:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Безумоўна, самым прыгожым і статусным аксэсуарам была заколка ў выглядзе птушкі Фенікс (凤). Фенікс – эмблема імператрыцы, таму менавіта гэтыя птушкі ўпрыгожвалі яе адзенне і галаўныя ўборы, а таксама палацавыя пакоі. Адзін з відаў архідэй называецца "фэнчай" ("凤钗"), бо кветка падобна на шпільку, упрыгожаную фігуркай Фенікса.

І калі ўжо размова пайшла пра кветкі, я хацеў бы скончыць гэты артыкул невялікай гісторыяй пра тую, што "бянтэжыла кветкі і зацямняла месяц", пра Ян Гуйфэй (杨贵妃). Прыгожая наложніца танскага імператара Сюаньцзуна ўзвысілася настолькі, што выклікала сапраўдны мяцеж у дзяржаве. Спаўна апраўдаўшы спадзяванні сям'і, дзяўчына ўсё ж такі перастаралася з інтрыгамі... Каб супакоіць апазіцыю, імператару давялося забіць сваю фаварытку. Гісторыя кахання і гібелі Ян Гуйфэй перайшла ў вершы і драмы. Знакаміты паэт Бай Цзюі (白居易) у 806 годзе напісаў вельмі кранальную паэму "Вечны смутак" ("长恨歌"). У гэтай паэме, дарэчы, часта апісваюцца галаўныя ўборы і адзенне, якія насіла Ян Гуйфэй. - Р -


1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040