Незвычайныя шпількі
  2013-12-19 17:16:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас цырымоніі першай прычоскі дзяўчыне даводзілася пераапранацца: стракатае адзенне падлетка, якое яна насіла да дня паўналецця, мянялі на парадныя шэньі (深衣), халаты з шырокімі рукавамі. "Дарослае адзенне" было больш стрыманых тонаў і вызначалася высакароднай вытанчанасцю. Арыстакратка ў белым шэньі на малюнку – Дзяачань, знакамітая прыгажуня эпохі Трохцарства, адна з чатырох найпрыгажэйшых жанчын старажытнасці.

Пасля паўналецця дзяўчыне адкрываўся доступ да разнастайных складаных прычосак з выкарыстаннем розных аксесуараў, хаця базавым усё ж заставаўся звычайны вузел з валасоў цзёў (鬏) з заколкай фацзань (发簪) або цзаньцзы (簪子). Але тут трэба сёе-тое патлумачыць і пагаварыць ужо не пра жанчын, а пра мужчын.

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040