Незвычайныя шпількі
  2013-12-19 17:16:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Гістарычна 簪 (калі без 子) – гэта мужчынская шпілька, якой умацоўвалася прычоска паўналетняга, чыноўніка, прадстаўніка шляхты. Самыя старыя шпількі, якія дайшлі да нашага часу, датуюцца ажно 2-м тысячагоддзем да н.э. Як сцвярджае Джон Грэй у сваёй "Гісторыі Старажытнага Кітая", яны вырабляліся з бамбуку, а ўжо потым у моду ўвайшлі касцяныя і металічныя заколкі. Між іншым, назву гэтага прадмета ў паэтычны тэкст увёў Ду Фу (杜甫, 712-770 гг.), класік эпохі Тан:

"白头搔更短, 浑欲不胜簪。。。"

"У расстанні валасы свае я стаў хутчэй губляць,

І хутка шпілька ўжо не зможа іх трымаць..."

Паэт Су Дунпо (苏东坡), ён жа Су Шы, таксама піша пра шпільку:

"愁肠别后能消酒, 白发秋来已上簪。。。"

Я переклаў гэтыя радкі прыкладна так:

"Бяду не патапіць ў віне,

Вось ад таго так сумна мне.

Пануры, сумны краявід –

Вачэй маіх пацьмяў блакіт.

Я страціў шпільку, валасы

Не дадаюць таму красы..."

Аўтар верша, знаходзячыся ў ссылцы, назірае панылы восеньскі пейзаж і аддаецца сумным развагам пра родны край. Ён страціў шпільку – сімвал сацыяльнага становішча, цікавай працы. Распушчаныя сівыя валасы, гэта значыць – адсутнасць шпількі. Адзінота ў старасці – такі зараз яго лёс, і гэту гаркату не разбавіць віном.

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040