У канцы красавіка ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Масленікава завяршылася міжнародная мастацкая выстава. Спецыяльны прыз на ёй заваяваў кітайскі мастак У Цзіньлян. Удзел у мерапрыемстве прынялі майстры жывапісу з больш чым 10 краін свету, сярод якіх Кітай, ЗША, Францыя, Германія, Расія, Вялікабрытанія, Беларусь і інш. Прадстаўленыя ў самым цэнтры залы чатыры карціны - "Вадаспад у гарах Хуангашу", "Снежны бамбук", "Шчасце" і "Птушкі пад лісцем дрэва", напісаныя У Цзіньлянам у стылі "малюнкі вадой і тушшу" (разнавіднасць больш агульнага стылю "гохуа"), прыцягнулі асаблівую ўвагу наведвальнікаў.