Сярод знаёмых і блізкіх У Цзіньлян вядомы як "Кароль пеўняў", бо ён асабліва добра малюе гэтых птушак. На яго думку, пеўні сімвалізуюць многія вартасці -- адвагу, мужнасць, вернасць і ветлівасць.
У Цзіньлян вядомы не толькі як мастак, але і як педагог. У 1984 годзе ён стаў дапамагаць акрэдытаваным у Кітаі замежным дыпламатам і іх сваякам авалодаць мастацтвам жывапісу і каліграфіі. На працягу 30 гадоў з ім займаліся прадстаўнікі дыпламатычных ведамстваў і іх родныя з ЗША , Расіі, Рэспублікі Карэя і інш. Можна без перабольшання сказаць, што яго вучні знаходзяцца ў розных кутках свету.
"Як мастак , я разглядаю папулярызацыю кітайскай традыцыйнай культуры як сваё найвышэйшае шчасце" , - адзначыў У Цзіньлян . -0 -