Каштоўнасці правінцыі Хэнань: зямля, рака, горы і людзі
  2013-05-17 17:00:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Хэнань, у якую мы адправіліся невялікай дэлегацыяй замежных і мясцовых журналістаў Міжнароднага радыё Кітая, знаходзіцца на ўсходзе цэнтральнай часткі Паднябеснай. Многія даследчыкі, ды і самі жыхары правінцыі называюць яе калыскай кітайскай нацыі. І для гэтага ёсць усе падставы.

Менавіта тут у Хэнані размешчаны старажытныя паселішчы, якія даўно сталі помнікамі археалогіі - гарадзішча Пэйліган, заснаваныя больш за сем тысяч гадоў таму, Яншаа - больш за шэсць тысяч гадоў таму, і Дахэ, узрост якога перавышае пяць тысяч гадоў. За ўсю сваю тысячагадовую гісторыю правінцыя неаднаразова станавілася сталіцай Паднябеснай і іншых дзяржаў - сюды пераносілі або ўсталёўвалі свае сталіцы больш за дваццаць кітайскіх дынастый. Хэнань займае першае месца ў краіне па колькасці падземных гістарычных і культурных каштоўнасцяў і другое па колькасці наземных. Амаль палова старажытных сталіц Кітая (тры з сямі) размешчаны на тэрыторыі сучаснай Хэнані. Гэта Аньян, Кайфэн і Лаян. Таксама ў правінцыі размешчаныя яшчэ тры гарады, якія даўно сталі гістарычнымі і культурнымі помнікамі дзяржаўнага значэння - Чжэнчжоу, Шанцю і Наньян. Усяго ў правінцыі можна налічыць больш за сотню славутасцяў і турыстычных зон, сярод якіх маюцца дваццаць пяць розных аб'ектаў дзяржаўнага і правінцыйнага значэння.

Дарэчы, знакаміты манастыр Шаалінь таксама знаходзіцца на тэрыторыі правінцыі Хэнань. Яшчэ аб гэтым рэгіёне Кітая кажуць як аб самым густанаселеным. У правінцыі зарэгістраваныя больш за 100 мільёнаў жыхароў. Але мы накіроўваемся ў горад Сіньсян павета Юаньян. Гэта не настолькі прыкметнае на турыстычнай карце правінцыі месца, аднак добрая нагода пазнаёміцца з сапраўдным Кітаем. Юаньян - край, дзе працякае рака Хуанхэ - карміцелька тутэйшых жыхароў, гэта раён, дзе размешчаны незвычайныя горы Ваньсяньшань, а таксама гэта месца, дзе вырошчваюць экалагічна чысты рыс і дзе развіваюць сельскую гаспадарку.

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040