Дарэчы, сіла мясцовых людзей сапраўды ўражвае. Мы праязджалі праз тунэль, зроблены ў скалах жыхарамі адной вёскі, насельніцтва якой - 13 чалавек. За пяць гадоў яны прасекді ў скале дарогу, па якой цяпер спакойна могуць праязджаць аўтобусы. А яшчэ тут ёсць вуллі, а гэта значыць - горны мёд, які лечыць. А вадаспады, у водах якіх свеціцца вясёлка, хай і не такія магутныя, як Ніягара, затое таямнічыя і глыбокія, як, напрыклад, адзін з іх - Чорнага дракона.