Каштоўнасці правінцыі Хэнань: зямля, рака, горы і людзі
  2013-05-17 17:00:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасля такой насычанай прагулкі ў гарах нас чакала яшчэ адна сустрэча. На гэты раз з жоўтай ракой Хуанхэ, якая, па прызнанні мясцовых жыхароў, і корміць, і выпрабоўвае людзей сваім няпростым характарам. Нас сустрэлі сардэчна. Сакратар кампартыі пасёлка Цзянчжуан Ван Цзун Сянь распавёў пра тое, як жывецца і працуецца ў такіх няпростых умовах.

- Наш пасёлак знаходзіцца паміж двума мастамі на рацэ Хуанхэ. Адзін - стары, другі - новы, яшчэ будуецца. Ён будзе складацца з двух ярусаў - ніжні - для чыгункі, верхні - для аўтамабіляў. У нас у Кітаі ёсць прымаўка - калі жывеш побач з гарамі – мусіш карміцца з таго, што яны маюць. Калі жывеш побач з вадой - еш тое, што дае рака. У нас доўгі час не атрымлівалася выкарыстоўваць ваду Хуанхэ. Кожны год адбываліся разбуральныя паводкі. Пасля ўтварэння КНР мы пабудавалі канал, каб воды ракі цяклі ў наш пасёлак. Мы назвалі яго синьфу - шчасце. Побач мы пабудавалі дарогу з такім жа імем. Раней на нашай зямлі было шмат солі, немагчыма было нешта вырошчваць. Але са з'яўленнем канала сітуацыя змянілася: якасць глебы палепшылася. Гэта першая наша перамога над Хуанхэ.

Другое, на што мы звяртаем зараз ўвагу - развіццё турызму. Рака Хуанхэ вонкава выглядае даволі спакойнай, але на глыбіні вельмі шмат падводных плыняў. Таму лодкам немагчыма пераплываць праз раку. На поўдні Кітая рака - дарога. Але на поўначы - гэта перашкода, сцяна. Хуанхэ - гэта, хутчэй, выпрабаванне для нас, але дзякуючы працы, мы навучыліся выкарыстоўваць яе на карысць.

Мы пасадзілі на тэрыторыі павета шмат акацый, а таксама стварылі запаведнік, дзе жывуць алені. У нашым пасёлку - самае глыбокае месца ракі Хуанхэ - 7 - 8 метраў глыбіні. Месца, дзе цяпер мы стаім, мае збудаванні, якія тармозяць плынь вады, каб надаць ёй пакручастасці і трохі затармазіць.

Нашы сяляне прыстасаваліся да працы гідраэлектрастанцыі, якая знаходзіцца на верхнім цячэнні ракі. Павялічваючы паток вады, работнікі гідраэлектрастанцыі спускаюць большую яе колькасць, а яна размывае пясок, тым самым павялічваючы хуткасць плыні. Тады вада каля нашага берага становіцца мутнай, і рыба пачынае ўсплываць і выскокваць на паверхню. І як раз у гэты час сяляне выходзяць на рыбалку. Карп з ракі Хуанхэ - асаблівы. Сёння вечарам мы як раз яго паспрабуем, - паабяцаў Ван Цзун Сянь і працягнуў.

-- З нашым чыстым паветрам, дзякуючы лясам, палям і рацэ, ёсць усе ўмовы для развіцця турызму. І ўжо цяпер прыкметна, як многія маладыя кітайцы на машынах прыязджаюць у наш край, каб атрымаць асалоду ад сустрэчы з прыродай. Плошча нашага лесу - 6000 гектараў. Раней было больш за 10 тысяч, але сяляне захацелі больш актыўна займацца сельскай гаспадаркай. Для гэтага трэба было павялічыць плошчу зямлі. Таму лясы пацярпелі ад высечкі. Але цяпер мы робім усё магчымае, каб захаваць гэтыя 6 тысяч гектараў лесу.

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040