Каштоўнасці правінцыі Хэнань: зямля, рака, горы і людзі
  2013-05-17 17:00:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У першы дзень нашага падарожжа праз чатыры з паловай гадзіны дарогі мы прыбылі на сучасны і чысты вакзал. Па прыкметах ён нічым не адрозніваўся ад іншых такіх жа на працягу ўсяго нашага шляху. Дарэчы, выправіліся мы на хуткасным поезде.Праз чатыры з паловай гадзіны мы ўжо былі на месцы. Адзінае, што здалося не зусім звыклым - колькасць людзей, якая ў Пекіне на вакзалах, адразу кідаецца ў вочы.

Намеснік кіраўніка павета Юаньян Ян Мін, які прыбыў на працу з Пекіна, цяпер у рэгіёне займаецца пытаннямі турызму, культуры і СМІ. Ён прызнаўся, што ўмовы жыцця, магчыма, не такія камфортныя, як у Пекіне, аднак работа цікавая, паколькі даводзіцца мець зносіны з простымі людзьмі. Ян Мін прызнаўся, што за чатыры месяцы ўжо навучыўся вельмі многаму. Ён узрадаваўся нашаму прыезду, тым больш, прыемна было сустрэць сваіх былых калегаў. Пасля мы селі ў аўтобус і адправіліся на месца. Дарога уражвае. Вакол вельмі шмат дагледжаных, чыстых палёў з пшаніцай і рысам, аднак дзе-нідзе ў асобных месцах і бачны бруд, смецце, якія рэзка кантрастуюць з агульным зялёным каларытам.

Палі па ўзбочынах дарогі я заўважыла яшчэ, калі мы ехалі на цягніку. Асабліва прыемна бачыць чыстыя палі з пасаджанай пшаніцай і іншымі культурамі. Наогул, Хэнань - правінцыя сельскай гаспадаркі. Тут вырошчваюць самы смачны і вельмі дарагі рыс.

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040