Лічжы
Экзатычнай ягадай, якая выклікае велізарнае здзіўленне ў людзей на Захадзе, лічыцца лічжы. У нашых крамах гэты фрукт, калі яго ўдаецца знайсці, называецца "лічы". У кітайскага паэта Ду Му дынастыі Тан ёсць такія вершы: "Загнаць коней дзеля ўсмешкі прыгажуні, якая і не падазравала, якой цаной дасталіся гэтыя ягады". Гэтыя радкі прысвечаны прыгажуні Ян Гуйфэй, якая вельмі любіла лічжы. Каб задаволіць сваю каханую, імператар паслаў ганца на поўдзень імперыі, бо толькі там раслі гэтыя чароўныя ягады. Слуга, загнаўшы некалькіх коней, прівёз лічжы ў сталіцу. У старажытным Кітаі конь каштаваў велізарных грошай, таму зразумела, у што абышоўся кошык гэтак любімых наложніцай ягад.
Плод памерам з невялікую сліву пакрыты цвёрдай тонкай лупінай, пад якой хаваецца пругкая напаўпразрыстая мякаць з кіславата-салодкім смакам і водарам ружовых пялёсткаў. Лічжы, як і чарэшню, шырока ўжываюць у кітайскай традыцыйнай медыцыне. Гэты фрукт спрыяе актывізацыі мазгавой дзейнасці, барацьбе з фурункулёзам, павышае апетыт і чысціць селязёнку, зніжае ўтрыманне цукру ў крыві. Сушаныя плады лічжы вельмі карысныя для аднаўлення жыццёвай энергіі – асабліва пажылым людзям і жанчынам.
Кітайскі паэт Бо Цзюйі пісаў: "Еш лічжы, і праз дзень зменіцца колер, праз два – пах, праз тры – смак, на пяты дзень колер, пах і смак увойдуць у гармонію". Пад колерам, смакам і пахам паэт, ідучы за правіламі традыцыйнай кітайскай медыцыны, разумеў стан скуры, пах, які ідзе ад цела і з рота, і стан рэцэптараў. Аднак варта памятаць, што празмернае ўжыванне лічжы, асабліва на пусты страўнік, можа прывесці да рэзкага зніжэння цукру ў крыві. Таму варта памятаць, што дзённая порцыя не павінна перавышаць прыкладна 300 г, лепш за ўсё паласавацца лічжы прыкладна праз паўгадзіны пасля ежы. А зняць алергічныя праявы або папярэдзіць іх можна, выпіўшы зялёнай гарбаты.