Рамбутан
Цудоўны смак, які нагадвае марожанае-пламбір, уласцівы "сваяку" лічжы – рамбутану. Радзіма рамбутана – Паўднёва-Усходняя Азія. Невялікія круглыя плады з цвёрдай лупінай жоўтага або чырвонага колеру, пакрытыя шчаціннем, растуць на дрэвах гронкамі. Празрыста-белую халадцападобную мякаць рамбутана, багатую на вітаміны, называюць жамчужынай трапічных фруктовых салатаў. З лісця дрэва гатуюць прыпаркі для лячэння мігрэняў.
У Кітаі і некаторых краінах Паўднёва-Усходняй Азіі лупіну рамбутана выкарыстоўваюць для прыгатавання разнастайных лекаў. Яе сушаць і захоўваюць да новага сезона. Апрача гэтага, адвар з каранёў рамбутана выкарыстоўваюць як сродак ад ліхаманкі, а адвар з кары – пры лячэнні розных захворванняў языка: запаленні, нарывах і стаматыце. У многіх краінах гэты адвар рэкамендуюць піць жанчынам пасля родаў.
Кітайскія лекары сцвярджаюць, што пры ўжыванні пяці пладоў рамбутана ў дзень можна значна панізіць верагоднасць развіцця анкалагічных захворванняў. Заўважана, што рамбутан вельмі эфектыўны пры павышаным артэрыяльным ціску. Важна толькі не перабраць з колькасцю з'едзеных ягад, каб рэзка не панізіць ціск.