Фруктовая феерыя (Садавіна ў традыцыйнай кітайскай медыцыне)
  2013-07-08 17:18:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Янмэй

 

Аднак каралём экзотыкі можна назваць ягады янмэй. У старажытным медыцынскім трактаце "Бэнцааганму" ("Трактат аб каранях і травах") янмэй апісваецца так: "Ён круглы, дробны, касцісты, смакам падобны на суніцы". У Кітаі янмэй расце ў раёнах на поўдзень ад ракі Янцзы і з'яўляецца адным з самых старажытных пладовых дрэў, якое было вядома больш за 7 тыс. гадоў таму.

Па смаку, у залежнасці ад спеласці, янмэй бываюць вельмі кіслымі, саладкавата-кіслымі і вінна-салодкімі. Гэтыя ягады надзвычай багатыя на вітаміны, у першую чаргу, на вітамін С. У адрозненне ад іншай садавіны, ад велізарнай колькасці з'едзеных пладоў янмэй страўнік не пацерпіць. Яшчэ гэты фрукт валодае ўласцівасцю ўзмацняць слінааддзяленне, здавальняць смагу, дапамагаць страваванню, эфектыўны пры дыярэі. Ужываецца як свежы, так і сушаны.

З янмэй робяць духмянае віно. З лісця дрэва атрымліваюць алей, а з драўніны майструюць сувеніры. - 0 -


1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040