Лайм
Экзатычны плод лайм вельмі падобны на зялёны лімон, хаця і адносяцца яны да зусім розных відаў цытрусавых. У лайма ярка-зялёная лупіна і зялёная мякаць з характэрнай гарчынкай і тонкім водарам. Няспелы лайм вельмі кіслы. Але спелы фрукт салодкі і добра здавальняе смагу.
Што тычыцца гаючых уласцівасцяў лайма, сярод цытрусавых ён – сапраўды чэмпіён. Лайм багацейшы за іншыя на вітамін С і ўтрымлівае таксама вітаміны групы В, калій, цынк, кальцый, жалеза. Сок з лайма раяць піць тым, хто пакутуе на вірусныя захворванні.
Лайм вельмі эфектыўна паніжае высокую тэмпературу і ўжываецца як антысептычны сродак. Сок пладоў рэгулюе абмен рэчываў у арганізме. Падобна лімону, лайм спрыяе расшчапленню і правільнаму засваенню тлушчаў.